Дзмітрый Іванавіч Дубяга
Дзмітрый Іванавіч Дубяга | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 (15) кастрычніка 1849 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 кастрычніка 1918[1] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Дзеці | Аляксандр Дзмітрыевіч Дубяга[d] |
Род дзейнасці | астрафізік, астраном |
Навуковая сфера | астраномія |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Аляксандр Васілевіч Красноў |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзмітрый Іванавіч Дубяга (3 кастрычніка 1849, вёска Соіна, Мсціслаўскі павет, цяпер Смаленская вобласць — 22 кастрычніка 1918) — расійскі астраном беларускага паходжання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 3 кастрычніка 1849 года ў Мсціслаўскім павеце Магілёўскай губерні ў шляхецкай сям’і Івана Сямёнавіча Рэпойта-Дубягі. Акрамя старэйшага, Дзмітрыя, былі яшчэ тры сыны і дачка.
У 1868 годзе скончыў з залатым медалём Магілёўскую мужчынскую гімназію, у 1872 годзе — фізіка-матэматычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта.
Працаваў у Пулкаўскай астранамічнай абсерваторыі. У 1884—1918 гг. — дырэктар Казанскай абсерваторыі, з 1901 г. — дырэктар заснаванай ім паблізу Казані абсерваторыі імя Энгельгарта. У 1899—1905 гг. — рэктар Казанскага ўніверсітэта. Навуковыя працы па тэарэтычнай астраноміі, астраметрыі і гравіметрыі. Даследаваў арбіту спадарожніка Нептуна, стварыў тэорыю руху малой планеты. Па назіраннях казанскіх астраномаў склаў каталог каардынат 4 281 зоркі.
Памёр 22 кастрычніка 1918 года падчас моцнай эпідэміі іспанкі. Пахаваны пад Паўднёвай мірай Энгельгартаўскай абсерваторыі.
Зноскі
- ↑ Дубяго Дмитрий Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Дубяго Дмитрий Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Галуза, І. В. Дубяга Дзмітрый Іванавіч / І. В. Галуза, У. А. Голубеў, А. А. Шымбалёў // Фізіка. — 2015. — № 6. — С. 49—50 : фота.
- Гапоненка, В. Дубяга Дзмітрый Іванавіч / В. Гапоненка // Сузор’е беларускага памежжа : беларусы і народжанныя ў Беларусі ў суседніх краінах : энцыклапедычны даведнік / старшыня рэд. калегіі А. Мальдзіс. — Мінск, 2014. — С 169 : фота.
- Дубяга Дзмітрый Іванавіч // Асветнікі зямлі Беларускай : Х — пачатак ХХ ст. : энцыклапедычны даведнік / рэдактар Г. П. Пашкоў. — 2-е выд. — Мінск, 2006. — С. 149.
- Дубяга Дзмітрый Іванавіч [Астраном] // Памяць: Мсціслаўскі раён: Гіст.-дакум. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мн., 1999. — С. 78.
- Звязаў іх лёс з Мсціслаўшчынай // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна / галоўны рэдактар У. І. Лемяшонак. — Мінск, 1999. — С. 78.
- Нікалаеў, М. Вышэйшыя школы: сталічны універсітэт / М. Нікалаеў // Нікалаеў, М. Беларускі Пецярбург / М. Нікалаеў. — Санкт-Пецярбург, 2009. — С. 178.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 15 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1849 годзе
- Нарадзіліся ў Мсціславе
- Нарадзіліся ў Мсціслаўскім павеце
- Памерлі 22 кастрычніка
- Памерлі ў 1918 годзе
- Памерлі ў Казані
- Пахаваныя ў Татарстане
- Супрацоўнікі Пулкаўскай абсерваторыі
- Выкладчыкі СПбДУ
- Выкладчыкі Казанскага ўніверсітэта
- Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Магілёўскай гімназіі
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра
- Кавалеры ордэна Святой Ганны
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 3 кастрычніка
- Астраномы Расіі
- Астраномы XIX стагоддзя
- Астраномы XX стагоддзя
- Рэктары Казанскага ўніверсітэта
- Рэктары Імператарскага Казанскага ўніверсітэта